Вясёлая адаптацыя

23.10.2024

Маленькае дзіця пачынае наведваць дзіцячы сад. З гэтага моманту ў яго жыцці надыходзіць вельмі складаны перыяд - адаптацыя.
У першай малодшай групе Сольскага дзіцячага сада педагог-псіхолаг правяла гульнявы занятак "У госці да лясных жыхароў", накіраваны на здыманне псіха-эмацыянальнага напружання, на развіццё камунікатыўных навыкаў, творчае развіццё малят, на паспяховую адаптацыю ў калектыве і дзіцячым садзе.
На занятку дзеці гулялі з каменьчыкамі і вадой, з рознымі прыроднымі матэрыяламі. Казачная качка дапамагла самым маленькім выхаванцам зблізіцца, падтрымаць і дапамагчы адзін аднаму ў цікавых гульнях, пазнаёміла са сваімі сябрамі.

поделиться в:
Меню раздела