Восеньская прасодыка

20.11.2024

Адным з важных напрамкаў у фарміраванні прасадычных кампанентаў мовы ў выхаванцаў са сцёртай дызартрыяй з'яўляецца развіццё сілы голасу.
Настаўнік-дэфектолаг Сольскага дзіцячага сада Н. У.Тур прапанавала дзецям гульню "Сімвалы восені", мэтай якой было не толькі развіццё прасадычнага боку мовы, але і замацаванне асноўных прыкмет восені, аўтаматызацыя гукаў, развіццё дробнай маторыкі, увагі. Дзеці з задавальненнем і цікавасцю выконвалі прапанаваныя заданні, змянялі і трэніравалі сілу голасу, называлі сімвалы восені. Вынікам занятку стала чарговая ўзнагарода-налепка, заахвочванне за актыўную працу і старанні ў індывідуальны ліст дасягненняў.

 

поделиться в:
Меню раздела