Правілы педагагічных работнікаў

ЗАГАД МІНІСТРА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 10.06.2022 № 401 «АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПРАВІЛ ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ»

 

                           Правілы педагагічных работнікаў

Правілы педагагічных работнікаў дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка, які вызначае, што педагагічны работнік з'яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў. У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

 

1. Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.

2. Будаваць працу на аснове безумоўнай, узаемнай павагі, годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.

3. Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.

4. Фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.

5. Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.

6. Праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактычнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.

7. У рамках заканадаўства захоўваць тайну асабістай даверанай інфармацыі.

8. Спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.

9. Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.

10. Знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

свернуть
поделиться в:
Меню раздела