Аб'яднанні па інтарэсах
Чароўныя ручкі
ЧАРОЎНЫЯ РУЧКІ
Мэта: развіццё творчых здольнасцяў і духоўна - маральных якасцей асобы шляхам далучэння выхаванцаў да вытокаў і традыцый дэкаратыўна - прыкладной творчасці; фарміраванне патрэбнасці ў творчай самарэалізацыі сродкамі дэкаратыўна - прыкладной творчасці.
Задачы:
фарміраваць уменні і навыкі па напрамках дзейнасці (аплікацыя, фітадызайн, дэкаратыўнае маляванне, пластылінаграфія і да т. п.);
развіваць фантазію, вобразнае, асацыятыўнае і лагічнае мысленне, творчую актыўнасць і самастойнасць;
выхоўваць працавітасць, творчую ініцыятыву, спагадлівасць на мастацкую выдумку, беражлівыя адносіны да традыцыйнай народнай культуры, любоў да прыроды.
Дзіця навучыцца працаваць з рознымі матэрыяламі (кардон, каляровая папера, кавалачкі скуры, тканіны, Дробная фурнітура, непрыдатны матэрыял, прыродны матэрыял) і рабіць арыгінальныя вырабы і сувеніры. Кожнае дзіця можа знайсці сваё арыгінальнае рашэнне ў выкананні працы, выказаць сваю індывідуальнасць.
Гаварунчыкі
ГАВАРУНЧЫКІ
Мэта: фарміраванне навыкаў авалодання нормамі і правіламі мовы, яе камунікатыўнымі функцыямі, падрыхтоўка да навучання грамаце.
Задачы:
вучыць перадаваць свае ўражанні аб падзеях навакольнай рэчаіснасці, у лагічнай паслядоўнасці пераказваць змест мастацкіх твораў (невялікага зместу), складаць апавяданні розных напрамкаў;
фарміраваць матывацыю да самастойнага маўлення, практычнага авалодання нормамі маўлення; узбагачаць слоўнікавы запас выхаванцаў праз пашырэнне ведаў пра навакольны свет;
развіваць актыўнае маўленне ў розных відах дзейнасці, навыкі свабодных зносін з дарослымі і аднагодкамі;
прывіваць цікавасць да літаратуры і чытання;
выхоўваць культуру зносін і камунікатыўныя навыкі выхаванцаў;
спрыяць фарміраванню творчага мыслення выхаванцаў.
Умка
УМКА
Мэта-стварэнне ўмоў для авалодання выхаванцамі сістэмай матэматычных ведаў, пазнавальных уменняў і навыкаў, фарміравання на гэтай аснове светапогляду, маральных і іншых якасцей асобы, развіцця яе творчых здольнасцяў.
Задачы: набыццё канкрэтных матэматычных ведаў, неабходных для прымянення ў практычнай дзейнасці, для вывучэння сумежных дысцыплін, для працягу адукацыі; інтэлектуальнае развіццё навучэнцаў, фарміраванне якасцяў мыслення, характэрных для матэматычнай дзейнасці і неабходных чалавеку для паўнавартаснага жыцця ў грамадстве; фарміраванне ўяўленняў аб ідэях і метадах матэматыкі, аб матэматыцы як форме апісання і метадзе пазнання рэчаіснасці; фарміраванне ўяўленняў аб матэматыцы як частцы агульначалавечай культуры, аб значнасці матэматыкі ў развіцці чалавечай цывілізацыі і сучаснага грамадства; выхаванне ўстойлівай цікавасці да вывучэння матэматыкі.
Экаляты
ЭКАЛЯТЫ
Мэта: фарміраванне пачатковай экалагічнай культуры з дапамогай гульнявой дзейнасці.
Задачы:
для выхаванцаў 4-5 гадоў:
фарміраваць сістэму ведаў аб жывой і нежывой прыродзе, заканамернасцях яе развіцця ў адпаведнасці з узростам дзяцей;
пашырыць веды выхаванцаў у галіне прыроды і экалогіі;
развіваць уменне прымяняць атрыманыя веды ў паўсядзённым жыцці;
даць ўяўленні аб нормах, правілах паводзін у прыродзе і ўзаемадзеянні з ёй;
развіваць цікавасць да аб’ектаў і з’яў прыроды, да характэрных праяў жывой і нежывой прыроды ў розныя сезоны, да патрэбаў раслін, жывёл, чалавека.