Формы фізкультурна-аздараўленчай работы ў дашкольнай установе
Рашэнне задач фізічнага выхавання магчыма пры выкарыстанні розных формаў фізкультурна-аздараўленчай работы: ранішняя гімнастыка, фізкультурныя заняткі, фізкультхвілінкі і дынамічныя паўзы паміж заняткамі статычнага характару, рухомыя і спартыўныя гульні, самастойная рухальная дзейнасць дзяцей, актыўны адпачынак (фізкультурныя вольны час і забавы, святы, дні здароўя, найпрасцейшы турызм).
Штодня ва ўсіх узроставых групах арганізоўваюцца такія формы фізічнага выхавання дзяцей як:
ранішняя гімнастыка ў зале або на паветры ў залежнасці ад сезону;
разнастайныя рухомыя гульні на працягу ўсяго дня;
загартоўваючыя працэдуры.
У адпаведнасці з вучэбным планам дашкольнай установы праходзяць: заняткі па фізічнай культуры.
Дні здароўя, фізкультурныя святы і вольны час, турыстычныя паходы праходзяць у адпаведнасці з планам актыўнага адпачынку.
Па меры неабходнасці арганізуецца індывідуальная праца, што дазваляе забяспечыць неабходную рухальную актыўнасць дзяцей на працягу дня, рацыянальна размеркаваць інтэлектуальную нагрузку дашкольнікаў.
Ранішняя гімнастыка з'яўляецца адным з важных кампанентаў рухальнага рэжыму. Ранішняя гімнастыка-сістэма спецыяльна падабраных практыкаванняў, накіраваных на ўмацаванне буйных груп мышц і аздараўленне арганізма. Павышаючы жыццёвы тонус арганізма, ранішняя гімнастыка стварае спрыяльныя ўмовы для далейшай дзейнасці, дабратворна ўплывае на развіццё арганізаванасці, дысцыплінаванасці, вытрымкі.
Штодня ранішнюю гімнастыку праводзіць кіраўнік фізічнага выхавання, а ў выпадку яго адсутнасці выхавальнікі. Ранішняя гімнастыка праходзіць з музычным суправаджэннем. Таксама гімнастыка выкарыстоўваецца ў працэсе арганізацыі дынамічных паўз паміж заняткамі.
Аснову ранішняй гімнастыкі складае комплекс агульнаразвіццёвых практыкаванняў, які ўключае 6-8 практыкаванняў і які прадугледжвае паўтарэнне кожнага з іх 6-8 разоў. Колькасць практыкаванняў і паўтораў залежыць ад узросту і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей.
Падбіраючы комплексы ранішняй гімнастыкі кіраўнік фізічнага выхавання звяртае увагу, на тое каб яны былі накіраваны на розныя групы мышц: плечавы пояс, ногі, ступні, бакавыя мышцы тулава і мышцы спіны, мышцы брушнога прэса.
Пры правядзенні ранішняй гімнастыкі ў памяшканні строга выконваюцца гігіенічныя правілы. Дзеці займаюцца ў палегчанай вопратцы, не стрымліваючых рухі і дыханне, у спартыўным абутку. Ранішняя гімнастыка ў групах ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту праводзіцца ў гульнявой форме, падбіраюцца сюжэтныя комплексы альбо практыкаванні імітацыйнага характару.
Асноўнай формай навучання дзіцяці рухам і развіцця фізічных якасцяў з'яўляюцца фізкультурныя заняткі, якія праводзяцца згодна вучэбнага плана дашкольнай установы. Фізкультурны занятак як асноўная форма работы па фізічным выхаванні вырашае цэлы комплекс аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач. Фізкультурны занятак складаецца з трох частак: уступнай, асноўнай і заключнай. Уступная-вырашае псіхалагічную задачу: арганізаваць, актывізаваць увагу, выклікаць цікавасць, стварыць бадзёры настрой. У яе ўваходзяць страявыя практыкаванні, розныя віды хадзьбы, практыкаванні і гульні на ўвагу. Асноўная-у ёй фарміруюцца рухальныя навыкі, развіваюцца фізічныя якасці. У яе ўваходзяць асноўныя рухі, гульні вялікай рухомасці, гульні-эстафеты. Заключная-яе прызначэнне знізіць фізічную нагрузку, спакойны стан дзіцяці, захаваць бадзёры настрой, падвесці вынікі занятку. У яе ўваходзяць-хадзьба, бег у сярэднім тэмпе, рухомыя гульні спакойнага характару.
Індывідуальная праца з дзецьмі па фізічным выхаванні не менш важная ў рухальным рэжыме дня. Яна плануецца на працягу ўсяго дня ў гадзіны гульняў, прагулак. Дамагаючыся поспеху пры навучанні рухальным дзеянням мы павінны не толькі прапаноўваць дзіцяці правільна выконваць практыкаванне, напрыклад, па яго ўзоры, але і пастарацца выклікаць цікавасць да задачы.
Арганізацыя актыўнага адпачынку дастаўляе дзецям радасць і пры гэтым спрыяе вырашэнню задач фізічнага выхавання. У нашай дашкольнай установе арганізуюцца фізкультурныя вольныя гадзіны і забавы, прагулкі - паходы на спартыўныя аб'екты, турыстычныя паходы.
Для фізкультурных вольных гадзін выбіраюцца практыкаванні, асвоеныя дзецьмі на фізкультурных занятках, у якіх можна змагацца ў спрыце, шпаркасці, кемлівасці, знаходлівасці; уключаюцца рухомыя гульні, эстафеты.
Дзень здароўя - гэта такая форма актыўнага адпачынку дзяцей, калі адмяняюцца ўсе віды заняткаў, рэжым дня напаўняецца рознымі гульнямі, практыкаваннямі, забавамі, павялічваецца час знаходжання дзяцей на свежым паветры. Калі Дзень здароўя праходзіць у нашай дашкольнай установе, то яго актыўнымі ўдзельнікамі становяцца ўсе суб'екты адукацыйнага працэсу: дзеці, бацькі, педагогі і іншыя супрацоўнікі.
Выкарыстанне элементарных формаў турызму ў аздараўленні дзяцей старшага дашкольнага ўзросту, з аднаго боку, дазваляе задаволіць патрэбнасць дзяцей у актыўнай дзейнасці ў рамках фізкультурна-аздараўленчай работы дзіцячага саду, а з другога – спрыяе станаўленню эфектыўнага ўзаемадзеяння дашкольнай установы з бацькоўскай грамадскасцю.
Арыгінальны падыход да правядзення мерапрыемства дазволяе дашкольнікам адчуць сябе сапраўднымі турыстамі, узбагаціць іх веды, якія спатрэбяцца ім у далейшых паходах і прагулках.