ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізаваны рэжым абмежаванага доступу.
Арганізацыя рэжыму абмежаванага доступу
1. Рэжым абмежаванага доступу усталяваны загадам кіраўніка ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі бяспекі.
2.Ахова памяшканняў ажыццяўляецца супрацоўнікамі ўстановы адукацыі.
Парадак праходу выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў, супрацоўнікаў, наведвальнікаў ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
1. Рэжым абмежаванага доступу ў будынак забяспечваецца дзяжурным супрацоўнікам .
2. Выхаванцы і іх законныя прадстаўнікі, супрацоўнікі і наведвальнікі праходзяць у будынак праз цэнтральны ўваход з 7.00 да 17.30.
3. Цэнтральны ўваход у будынак установы адукацыі павінен быць абмежаваны ў працоўныя дні праз 15 хвілін пасля пачатку адукацыйнага працэсу, у выхадныя і непрацоўныя святочныя дні – зачынены пастаянна.
4. Адкрыцце / закрыцце дзвярэй цэнтральнага ўваходу ўстановы дашкольнай адукацыі, у паказаны час, ажыццяўляецца дзяжурным супрацоўнікам.
Рэжым абмежаванага доступу ў будынак установы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў.
1. Законныя прадстаўнікі выхаванца альбо іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавальніку, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыем выхаванцаў групы, памочніку выхавальніка.
2. Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаемыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.
3. Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным або наркатычным ап'яненні.
Рэжым абмежаванага доступу для работнікаў.
1. Кіраўнік, загадчык гаспадаркі, вартаўнік могуць праходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях установы адукацыі ў любы час сутак, а таксама ў выхадныя і святочныя дні.
2. Педагогі, члены кіраўніцтва абавязаны загадзя папярэдзіць пра час запланаваных сустрэч з асобнымі законнымі прадстаўнікамі, а таксама пра час і месца правядзення бацькоўскіх сходаў.
3. Астатнія работнікі прыходзяць у адпаведнасці з графікам працы.
Рэжым абмежаванага доступу для законных прадстаўнікоў ва ўстанову дашкольнай адукацыі
1. Законныя прадстаўнікі (без дзіцяці) могуць быць дапушчаны ва ўстанову адукацыі пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
2. З кіраўніцтвам законныя прадстаўнікі сустракаюцца згодна графіка прыема па асабістых пытаннях. З педагогамі, спецыялістамі (кіраўнік па музычнаму выхаванню, кіраўнік па фізічнаму выхаванню, настаўнік-дэфектолаг) у вызначаны графікам працы кансультацыйны час. З выхавальнікамі груп, медыцынскім работнікам раніцай падчас прыему дзяцей.
3. Для сустрэчы з педагогамі, спецыялістамі або кіраўніцтвам законныя прадстаўнікі паведамляюць дзяжурнаму супрацоўніку або вартаўніку прозвішча, імя, імя па бацьку педагога або кіраўніцтва, да якога яны накіроўваюцца, прозвішча, імя свайго дзіцяці, групу ў якой ён выхоўваецца, запісваюцца ў "часопісе ўліку наведвальнікаў".
4. Законным прадстаўнікам не дазваляецца праходзіць з буйнагабарытнымі торбамі. Сумкі неабходна пакінуць на пасадзе дзяжурнага і дазволіць дзяжурнаму іх агледзець з іх згоды.
5. Праход па асабістых пытаннях да кіраўніцтва магчымы па іх папярэдняй дамоўленасці.
6. У выпадку незапланаванага прыходу законных прадстаўнікоў, дзяжурны супрацоўнік высвятляе мэта іх прыходу і прапускае толькі з дазволу кіраўніцтва.
Рэжым абмежаванага доступу для вышэйстаячых арганізацый, правяраючых асоб і іншых наведвальнікаў.
1. Асобы, не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць установу дашкольнай адукацыі па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, па ўзгадненні з кіраўніком установы дашкольнай адукацыі або асобай, якая яго замяняе, з запісам у «часопісе ўліку наведвальнікаў».
2. Службовыя асобы, якія прыбылі з праверкай, прапускаюцца пры прад'яўленні дакумента, які засведчвае асобу, з паведамленнем кіраўніцтва ўстановы адукацыі, аб чым робіцца запіс у "часопісе ўліку наведвальнікаў".
3. Наведвальнік, пасля запісу яго дадзеных у "часопісе ўліку наведвальнікаў", перамяшчаецца па тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі ў суправаджэнні дзяжурнага супрацоўніка, педагога, да якога прыбыў наведвальнік.
Дадзеныя аб наведвальніках фіксіруюцца ў часопісе рэгістрацыі наведвальнікаў.
Парадак эвакуацыі выхаванцаў, супрацоўнікаў і наведвальнікаў.
1. Парадак эвакуацыі выхаванцаў, наведвальнікаў, работнікаў і супрацоўнікаў з памяшканняў пры надзвычайных сітуацыях (пажар, стыхійнае бедства, інфармацыя пра пагрозу здзяйснення тэрарыстычнага акту і інш.) і парадак іх аховы распрацоўваецца кіраўніком сумесна з адказнымі за вядзенне працы па ахове і бяспецы працы, пажарнай і электрабяспекі.
2. Па ўстаноўленым сігнале абвесткі ўсе выхаванцы, наведвальнікі, работнікі і супрацоўнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць рамонтна-будаўнічыя работы ў памяшканнях установы адукацыі, эвакуіруюцца з будынка ў адпаведнасці з планам эвакуацыі, якія знаходзяцца ў памяшканні на бачным і даступным для наведвальнікаў месцы. Пропуск наведвальнікаў у памяшканні спыняецца. Супрацоўнікі і адказныя асобы прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнню бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў памяшканнях. Па прыбыцці супрацоўнікаў адпаведнай службы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі забяспечваюць іх бесперашкодны пропуск у будынак установы дашкольнай адукацыі.
У сувязі з дзеяннем рэжыму абмежаванага доступу ўваход ва ўстанову дашкольнай адукацыі будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход па званку.