Семінар-практыкум "Кінезіялагічныя гульні і практыкаванні для развіцця мовы дашкольнікаў"
29.11.2022З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у выкарыстанні кінезіялагічных гульняў і практыкаванняў для развіцця мовы і творчых здольнасцей выхаванцаў дашкольнага ўзросту ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сольскі дзіцячы сад" педагогам-псіхолагам Грыбановой Л. А. і настаўнікам-дэфектолагам Тур Н. У. быў праведзены семінар-практыкум "Кінезіялагічныя гульні і практыкаванні для развіцця мовы дашкольнікаў". У ходзе правядзення семінара-практыкума выхавальнікі дашкольнай адукацыі пазнаёміліся з паняццем кінезіялогія, адукацыйная кінезіялогія, засвоілі кінезіялагічныя гульні і практыкаванні, якія спрыяюць развіццю мовы і творчых здольнасцей выхаванцаў дашкольнага ўзросту.