Прафсаюзныя гарачыя лініі

 

У сувязі са зменамі з 1 студзеня 2023 года ў аплаце працы работнікаў сістэмы адукацыі абласная арганізацыя Прафсаюза адкрывае "гарачую лінію" па пытаннях аплаты працы.

Па пытаннях, якія ўзнікаюць, Вы можаце звярнуцца ў абласную арганізацыю Прафсаюза па тэлефоне 8-0152-62-51-16. На Вашы пытанні на працягу студзеня з 09.00. да 11.00. штодня адкажа галоўны тэхнічны інспектар працы, загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела Венцковіч Алена Антонаўна.

 

ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ! Прафсаюз правярае тэмпературны рэжым на месцах.

У Гродзенскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў арганізавана праца «гарачай лініі», на якую можа звярнуцца любы супрацоўнік арганізацыі, ці прадпрыемствы па пытаннях не захавання ўмоў тэмпературнага рэжыму на працоўным месцы.

Наймальнік абавязаны забяспечваць на кожным працоўным месцы здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Асабліва актуальна гэтае патрабаванне ў сувязі з халодным надвор'ем.

За тым, як выконваюцца нормы па ахове працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, сочыць тэхнічная інспекцыя працы ФПБ. У час маніторынгаў спецыялісты звяртаюць увагу на выкананне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях, цэхах, на працоўных месцах, а таксама ў санітарна-бытавых памяшканнях.

Калі на вашым працоўным месцы ёсць праблемы з выкананнем санітарных нормаў і парушаецца тэмпературны рэжым, паведамляйце па нумары тэлефона: 8(0152) 62 44 60, ці 8(0152) 62 44 52

Тэлефануйце: (пн-пт) з 09.00 да 12.00 і з 14.00 да 17.30

поделиться в: