Мэты і задачы

Мэта і задачы дашкольнай адукацыі

Мэта дашкольнай адукацыі- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне набыцці ім сацыяльнага вопыту.

Задачы дашкольнай адукацыі:

ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
фарміраванне ў выхаванцаў гуманнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, гуманных узаемаадносін з навакольнымі;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі і самаразвіцця;
далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцяў;
Узаемадзеянне з сям'ёй з мэтай паўнавартаснага развіцця дзяцей і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў;
Фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і першай прыступкай агульнай сярэдняй адукацыі.


АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыі), у 2022/2023 навучальным годзе з'яўляюцца:

захаванне даступнасці адукацыі для выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту;
забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);
стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае задавальненне асаблівых адукацыйных патрэбаў асоб з АПФР;
сістэмная і паслядоўная работа па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Задачы дзейнасці

дзяржаўнай установы адукацыі "Сольскі дзіцячы сад"

на 2023/2024 навучальны год

1. Фарміраванне ў выхаванцаў прадстаўленняў аб Радзіме, сваёй прыналежнасці да яе праз азнаямленне з аб'ектамі бліжэйшага сацыяльнага акружэння ў розных відах дзейнасці;

2. Развіццё ў выхаванцаў культуры міжасоьасных зносін з дапамогай камунікатыўна-тэатралізаваных гульняў.

 

Меню раздела