Камплектацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Сольскі дзіцячы сад"

Звесткі аб свабодных месцах у дашкольных установах раёна >>

 

Камплектаванне груп ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прыем асобы ва ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку чарговасці згодна з датай пастаноўкі на ўлік у службе «Адно акно» і патрэбы бацькоў у афармленні дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі», з улікам колькасці свабодных месцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, колькасці набіраных груп.

Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў прадастаўленні месца ў установе дашкольнай адукацыі, праводзіцца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) дзяцей у службе «Адно акно». Пры пастаноўцы на ўлік неабходна мець пашпарт і копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.

Месца ў установе дашкольнай адукацыі прадастаўляецца пры першым звароце законных прадстаўнікоў дзяцей (не залежна ад месца іх працы) у ўпраўленне адукацыі Смаргонскага райвыканкама.

 

Камплектаванне груп у дашкольных установах выхаванцамі праводзіцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня). Пры наяўнасці свабодных месцаў дзіця можа быць залічана ва ўстанову дашкольнай адукацыі на працягу навучальнага года.

Даведкі па тэлефоне: 8 (01592) 6 30 36

Гаўрылік Ірына Аляксандраўна,

галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі райвыканкама