Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

Ва ўстанове адукацыі «Сольскі дзіцячы сад» функцыяніруе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

 

Заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі

 Тур Наталля Уладзіміраўна.

 

Графік работы настаўніка-дэфектолага ў ПКПД

дзяржаўнай установы адукацыі

“Сольскі дзіцячы сад”

Панядзелак Аўторак Серада Чацвер Пятніца

8.00-9.00

9.55-13.25

8.00-8.45

9.55-14.00

8.00-9.05

10.00-13.55

8.00-8.40

9.55-13.30

8.00-8.45

9.55-10.30

11.05-14.05

 

Індывідуальныя і групавыя заняткі праходзяць у першай палове дня.

Дзіця не нараджаецца з мовай, якая склалася. Паступова, крок за крокам, ён вучыцца правільна і выразна вымаўляць гукі, звязваць паміж сабой словы, будаваць сказы, ясна і паслядоўна выкладаць свае думкі. Але, на жаль, часам моўнае развіццё адбываецца са спазненнем або з асаблівасцямі развіцця. У гэтым выпадку дапаможа лагапед – спецыяліст, які выпраўляе парушэнні мовы.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню настаўнік-дэфектолаг не толькі «ставіць» гукі. Бо наша мова– гэта не толькі гукавымаўленне (уменне правільна вымаўляць гукі роднай мовы), але і:

* слоўнікавы запас;

  • фанематычнае ўспрыманне (уменне на слых успрымаць і адрозніваць гукі);

* граматычны лад (уменне ўтвараць новыя словы, злучаць словы ў сказе, правільна ўжываць канчаткі слоў і г. д.);

Звязная мова (уменне складна выказвацца, складаць апавяданні па малюнках, з уласнага вопыту, і нарэшце, складаць казкі, фантазіраваць).

З дзецьмі праводзяцца групавыя і індывідуальныя заняткі.

На групавых занятках па развіццю лексіка-граматычных катэгорый вядзецца праца па пашырэнню і актывізацыі слоўнікавага запасу дзяцей назвамі прадметаў, іх частак, якасцяў, дзеянняў, на правільнасць суаднясення слова з  прадмета. Уводзяцца і ўдакладняюцца абагульняючыя паняцці. Фарміруюцца і развіваюцца словаўтваральная функцыі мовы і словазмяненне.

На групавых занятках дзеці вучацца складаць розныя мадэлі сказаў, пераказваць і складаць апавяданні па дэманстрацыі дзеянняў, серыі сюжэтных карцін, сюжэтнай карціне, асабістаму вопыту, апісальныя і творчыя апавяданні.

Акрамя таго, дзеці вучацца правільна пвымаўляць вывучаемы гук, дыферэнцаваць яго на слых і ў вымаўленні, выконваць гука-літарны аналіз і сінтэз складоў і слоў.

 

На індывідуальных занятках з дзецьмі праводзіцца:

- Артыкуляцыйная гімнастыка;

- дыхальная гімнастыка;

- пастаноўка гуку;

- Аўтаматызацыя навыку вымаўлення гуку;

- дыферэнцыяцыя змешаных гукаў;

На ўсіх вышэйпералічаных занятках праводзіцца ўдасканаленне маторных навыкаў, каардынацыі, арыентоўкі ў прасторы і канструктыўнага праксісу. Гэтая праца ўвязваецца з развіццём моўных навыкаў і фарміраваннем адпаведных паняццяў. У аснову яе пакладзена фарміраванне паглыбленых уяўленняў, рэальных ведаў дзяцей пра навакольны свет. На гэтай прадметнай базе будуецца развіццё іх мовы.

 

Асноўныя напрамкі  працы настаўніка-дэфектолага ў ПКПД:

 

*ДЫЯГНОСТЫКА, ПРАФІЛАКТЫКА І КАРЭКЦЫЯ ПАРУШЭННЯЎ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ .

* Артыкуляцыйная гімнастыка (гімнастыка органаў артыкуляцыйнага апарата) – вельмі важная для пастаноўкі пэўных груп гукаў, бо мышцы органаў артыкуляцыі дзіцяці не зусім сфарміраваныя і патрабуюць развіцця.

 * Пастаноўка, аўтаматызацыя і дыферэнцыяцыя гукаў.

* Увядзенне гуку ў мову, развіццё звязнай мовы.

*Развіццё лексіка-граматычнага боку мовы.                             

* Развіццё дробнай маторыкі.

 * Развіццё дыхання.                          

* Развіццё рытму мовы.

 

Залічэнне ў пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

Залічэнне дзяцей у пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Для атрымання заключэння, на падставе якога ажыццяўляецца залічэнне, неабходна прайсці ПМПК у ЦКРНіР па адрасе: г.Смаргонь, вул. Я. Коласа, д. 17, корп. 3, Тэлефон: 8 (01592) 4-84-76, час працы: з 8-00 да 17-00, абед з 13-00 да 14-00, сб., нядз. – выхадны.

 

Для праходжання ПМПК неабходныя наступныя дакументы:

медыцынская карта дзіцяці або выпіска з яе (прадастаўляе ўчастковы педыятр па месцы жыхарства);

медыцынская даведка аб стане здароўя (з указаннем наяўнасці або адсутнасці псіхіятрычнага ўліку);

псіхолага-педагагічная характарыстыка, якая прадстаўляецца установай адукацыі, якое наведвае дзіця;

работы дзіцяці (малюнкі і інш.).

Псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ажыццяўляецца ў прысутнасці законных прадстаўнікоў дзіцяці. Па выніках абследавання выдаецца заключэнне.

З заключэннем ЦКРНіР або яго копіяй неабходна прыйсці да настаўніка-дэфектолага дзіцячага сада для залічэння дзіцяці на заняткі.

Прыём дзяцей у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, на базе якога адкрыты пункт, са згоды законных прадстаўнікоў на падставе спісу дзяцей, якія маюць патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе, зацверджанага дырэктарам дзяржаўнага ЦКРНіР.