Што такое пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі?

ПКПД (пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі) - форма арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з парушэннямі мовы.

Залічэнне ў ПКПД ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

-заключэння ЦКРНіР (цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі) з рэкамендацыямі па арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

-заявы законнага прадстаўніка выхаванца з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Асноўныя напрамкі работы:

- выпраўленне гукавымаўлення;

-удасканаленне граматычнага і лексіка-граматычнага ладу мовы;

-развіццё фанематычных працэсаў;

-развіццё рухомасці органаў артыкуляцыі, агульнай і дробнай маторыкі.

Вясной праводзіцца ПМПК  з мэтай выяўлення выхаванцаў, якія маюць патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе і далейшага залічэння ў ПКПП для заняткаў з настаўнікам-дефектологом.

Карэкцыйна-педагагічная дапамога выхаванцам, якія займаюцца ў ПКПД аказваецца настаўнікам-дефектологом на занятках з улікам узросту выхаванца. Настаўнік-дэфектолаг ПКПД на аснове вывучэння індывідуальна-тыпалагічных асаблівасцяў  распрацоўвае планы карэкцыйна-педагагічнай дапамогі на групу, падгрупу і індывідуальныя.

Заняткі праводзяцца ў перыяд з 16 верасня па 25 мая.

Асноўнымі формамі арганізацыі работы з дзецьмі, якія маюць парушэнні мовы, з'яўляюцца індывідуальныя, групавыя і падгрупавыя заняткі.

 ПРАЦЯГЛАСЦЬ ГРУПАВЫХ ЗАНЯТКАЎ:

сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў) - 20-25 хвілін;

старшая група (ад 5 да 6 гадоў) - 25-30 хвілін.

ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПАДГРУПАВЫХ ЗАНЯТКАЎ:

сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў) - 15-20 хвілін;

старшая група (ад 5 да 6 гадоў) - 20-25 хвілін.

ПРАЦЯГЛАСЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ЗАНЯТКАЎ:

сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў) - 15-20 хвілін;

старшая група (ад 5 да 6 гадоў) - 15-20 хвілін.

Заняткі праводзяцца ў гульнявой і займальнай форме.

Перыядычнасць наведвання заняткаў навучэнцамі 2-4 разы ў тыдзень.

Карэкцыйна-педагагічную дапамогу ў ПКПД аказвае настаўнік-дэфектолаг, які мае вышэйшую адукацыю па профілі. Настаўнік-дэфектолаг ПКПП праводзіць кансультатыўную працу з педагагічнымі работнікамі і законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў па пытаннях індывідуалізацыі навучання і выхавання дзіцяці.

 

Камплектаванне груп ПКПД ажыццяўляецца з 1 па 15 верасня. Заняткі праводзяцца ў перыяд з 16 верасня па 25 мая.

Штодзённая колькасць заняткаў, іх працягласць і паслядоўнасць вызначаюцца раскладам заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі. Працягласць заняткаў у ПКПД вызначаецца індывідуальнымі і ўзроставымі асаблівасцямі навучэнцаў з АПФР.

Выпуск дзяцей з пункта праводзіцца на працягу навучальнага года на падставе спісу дзяцей, якія выправілі парушэнні развіцця, зацверджанага дырэктарам дзяржаўнага ЦКРНіР, пасля выпраўлення парушэнняў развіцця і (або) заключэння ЦКПНіР.