Юныя даследчыкі
01.02.2023Дзеці па сваёй прыродзе- даследчыкі. Яны з радасцю і са здзіўленнем адчыняюць для сябе навакольны свет. Задача дашкольнай установы - падтрымліваць імкненне дзіцяці да эксперыментавання, ствараць умовы для даследчай дзейнасці.
Выхаванцы сярэдняй групы дзяржаўнай установы адукацыі "Сольскі дзіцячы сад" сталі юнымі даследчыкамі. Яны правялі цікавыя доследы са снегам. Дзеці з задавальненнем пазнавалі новыя уласцівасці снегу. Назіралі не толькі, як снег растае пры пакаёвай тэмпературы, але і ў гарачай вадзе. З дапамога лупы разглядалі снег і прыйшлі да высновы, што ён складаецца з мноства сняжынак, а таксама у ім знаходзяцца брудныя рэчывы.
Дашкаляты правялі дослед “Як афарбоўваецца снег”. Пры правядзенні доследа “ Чароўная соль” рабяты даведаліся, што снег растае пад дзеяннем солі хутчэй.
Праведзеныя доследы выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць і захапленне!