Беларусь вачыма дзяцей
02.08.2023Выхавальнік дашкольнай адукацыі Найдзіч Ж.І., выхаванец Сольскага дзіцячага сада Квяткевіч Дамінік, прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу дзіцячага крэйдавага малюнка "Беларусь вачыма дзяцей". У сваёй працы творчы тандэм адлюстраваў своеасаблівасць беларускай нацыянальнасці, сімвал Беларусі, прыроду і лад жыцця нашых продкаў. Працы папярэднічалі гутаркі з дзецьмі аб паходжанні беларусаў і ўтварэнні Рэспублікі Беларусь.