Здароўе, праца доктара, медсястры

19.04.2024

Выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання на працягу тыдня замацоўвалі веды пра"Здароўе, працу доктара і медсястры". Пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і рухомыя гульні дапамагалі рабятам усвядоміць паняцці пра здаровы лад жыцця, карысць гігіенічных навыкаў. ССёння выхаванцы стварылі вобраз доктара Айбаліта. Самастойна яны выстрыгалі і прыклейвалі яму твар, бараду, дапаўнялі вобраз вочкамі і акулярамі, якія намалявалі каляровымі алоўкамі. Творчае заданне рабятам спадабалася і выклікала прыемныя эмоцыі і ўзнёслы настрой.

Меню раздела