Мы выбіраем здаровымі быць!

24.04.2024

У Сольскім дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя. У фізкультурным свяце "Мы выбіраем здаровымі быць!" прынялі ўдзел выхаванцы рознаўзроставай групы інтэграванага выхавання і навучання. Рабяты пабылі ў гасцях у Бабы Ягі. Спаборнічалі ў спрыце, моцы і кемлівасці. Гулялі ў гульні "Мятла па кругу", "Хвост Бабы Ягі", гульні-дразнілкі. Свята атрымалася дынамічным і радасным, узняло настрой дзецям. А ўсім вядома, што добры настрой - залог здароўя!

 

Меню раздела