Трэнінг па прафілактыцы прафесійнага выгарання з элементамі арт-тэрапіі для педагогаў

13.11.2024

Педагог-псіхолаг ДУА "Сольскі дзіцячы сад" Грыбанава Л.А. правяла трэнінг па прафілактыцы прафесійнага выгарання з элементамі арт-тэрапіі з педагогамі ўстановы.
У кожнага педагога была магчымасць бліжэй пазнаёміцца са сваімі эмоцыямі праз адлюстраванне свайго "Кола эмоцый", з дапамогай новых псіхалагічных прыёмаў  і практыкаванняў навучыцца быць больш гнуткім, чулым, стрэсаўстойлівым.
Напрыканцы трэнінгу з дапамогай асацыятыўных карт педагогі раскрылі новыя межы сваёй асобы, тыя якасці, якія дапамогуць ім быць больш рэсурснымі ў далейшай педагагічнай працы.

поделиться в:
Меню раздела