З 8 па 17 красавіка ў Беларусі пройдзе Рэспубліканская прафілактычная акцыя " Дом без гвалту!"

05.04.2024

У перыяд з 8 па 17 красавіка 2024 года ў Беларусі пройдзе Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!", накіраваная на прыняцце мер прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія ажыццяўляюць хатні гвалт.
Акцыя "Дом без гвалту" праводзіцца штогод у адпаведнасці з Нацыянальным планам дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады.

Асноўная дзейнасць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў сферы процідзеяння гвалту ў сям'і накіравана на развіццё ўстаноў, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад гвалту, і павышэнне якасці аказання сацыяльных паслуг.

У сістэме органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне функцыянуюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і 2 гарадскіх цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей у горадзе Гомель і горадзе Мінск.

У цэнтрах грамадзянам аказваюцца: кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-псіхалагічныя, пасрэдніцкія паслугі, паслугі сацыяльнага патранату, часовага прытулку і іншыя.

У мэтах павышэння дасведчанасці насельніцтва аб праблеме гвалту ў адносінах да жанчын і дзяцей на сайтах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, рай(Гар)выканкамаў, цэнтраў створаны раздзелы «прафілактыка хатняга гвалту», размешчана брашура на яснай мове «Спыні гвалт».

 

 

Меню раздела