Тэматычны занятак "Космас"

12.04.2024

У Дзень касманаўтыкі ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання быў падрыхтаваны тэматычны занятак "Космас". З дзецьмі правялі пазнавальныя гутаркі: "Што такое Космас?", «Першы чалавек у космасе», пра Ю.А. Гагарына, пазнаёмілі з паняццямі: планета, Космас, ракета, месяц і г. д. Дзеці з цікавасцю разглядалі ілюстрацыі пра космас і слухалі расказ выхавальніка, гулялі ў рухомыя гульні "Ракета", "Палёт на Луну"🚀.

Меню раздела