Касмічная артыкуляцыйная гімнастыка.

11.04.2024

Настаўнік-дэфектолаг Сольскага дзіцячага сада Тур Наталля Уладзіміраўна пры арганізацыі з выхаванцамі з АПФР артыкуляцыйнай гімнастыкі візуалізіруе яе з дапамогай тэматычнага карціннага матэрыялу, падабранага ў графічных нейрасетках.
Выкарыстанне малюнкаў у адпаведнасці з тэмай тыдня выклікае ў выхаванцаў вялікую зацікаўленасць і захопленасць у выкананні заданняў. Тэма "Космас" не стала выключэннем. Дзеці з радасцю ўяўлялі сябе ў бязважкасці касмічнай прасторы і выконвалі пры гэтым ужо знаёмыя практыкаванні: «Грыбок», «арэлі», «Ветразь», «Гадзінічкі», «Дзяцел», «Індык» і іншыя.
Такім чынам, выкарыстанне ў карэкцыйнай працы такіх сучасных адукацыйных рэсурсаў, як нейрасеткі, дапамагаюць аптымізаваць працу настаўніка-дэфектолага, а таксама павышаць матывацыю выхаванцаў з АПФР да выканання заданняў.

 

Меню раздела